⚠️ 12 студзеня (аўторак) — ["Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства". Анлайн-прэзентацыя даследаванняў
](https://www.facebook.com/events/4162684613748405/ )Урбаністычная ініцыятыва "Добры горад / Good city" і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць анлайн-прэзентацыю двух даследаванняў.
Падзеі лета-восені 2020 года змянілі Беларусь на ўсіх узроўнях, і калі мы кажам пра іх, нельга абмінуць тэму "суседскіх" чатаў і таго, як мы змянілі ўспрыманне нашых двароў. Аналізу гэтых з’яваў прысвечаныя два даследаванні, праведзеныя ўвосень 2020 года.
• "Права на горад" і практыкі гарадскога ўдзелу" (Алена Лебедева)
Якія асаблівасці гарадскога ўдзелу (яго тыповыя формы, найбольш папулярныя практыкі рэалізацыі, што спрыяе і перашкаджае "добрасуседскай" актыўнасці) і рэалізацыі "права на горад" існуюць у менчукоў і як яны змяніліся ўвосень — адказы на гэтыя пытанні было заклікана даць даследаванне, праведзенае сацыёлагам Аленай Лебедзевай сумесна з ініцыятывай "Добры горад". Даследаванне праводзілася ў два этапы восенню 2020 года: анлайн-апытанне і аналіз лакальных ("дваравых") чатаў.
• "Лакальныя тэлеграм-групы (чаты) летам-восенню 2020 года: дынаміка актыўнасці і змест камунікацыі" (Аксана Шэлест)
Пра што размаўляюць і пра што дамаўляюцца ў "суседскіх" чатах, якую ролю яны адыгрываюць у арганізацыі пратэстнай актыўнасці, якія тэндэнцыі ў камунікацыі на лакальным узроўні можна заўважыць — на гэтыя пытанні адказвае даследаванне Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі .
👉 Гл. больш падрабязнасцей на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку .