Переслано из: Барометр рэвалюцыі
✌️ "Барометр рэвалюцыi" # 28: Беларуская рэвалюцыя стаіць на раздарожжы
Сёння беларуская рэвалюцыя стаіць на пэўным раздарожжы — трэба вызначыцца, куды далей ідзе наш шлях: або мы мабілізуем усе свае сілы, каб даціснуць рэжым і прыйсці да палітычных зменаў, або мы пераходзім у рэжым т.зв. "партызанкі" і пачынаем руплівую падрыхтоўку да наступнага этапа рэвалюцыі.
І гэта не пра розныя сцэнары развіцця падзей, гэта пра розныя магчымасці і рэжымы працы: ці мы мабілізуем і канцэнтруем усё, што маем зараз, ці мы зберагаем магчымасці і нарошчваем свой патэнцыял.
Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалажская аналізуе хаду развіцця падзей беларускага палітычнага крызісу — у новым выпуску "Барометра рэвалюцыі".
"Барометр рэвалюцыi" — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.
#БарометрРеволюции #Рэвалюцыя