Дзеяполе

Думаць Беларусь#3518

Андрэй Ягораў: Першы этап беларускай рэвалюцыі адбыўся. Наперадзе — наступны этап

Першы этап беларускай рэвалюцыі ўжо можна лічыць адбыўшымся. Наперадзе — наступны этап. У гэтым перакананы палітолаг Андрэй Ягораў.

Ён адзначыў у каментары "Беларускаму Радыё Рацыя" , што пакуль гаворка не ідзе пра дасягненні ці перамогу, проста адзін з этапаў ужо пройдзены:

"Зараз складваецца даволі крытычная сітуацыя, якая заключаецца ў тым, што можна ў прынцыпе паставіць пытанне пра завяршэнне першага этапу беларускай рэвалюцыі.

То бок, на яго нельга даць адназначнага адказу, што ён завершаны, што мы не змаглі дабіцца пералому гэтай сітуацыі.

Але тое, што адбываецца, сама дынаміка таго, што адбываецца, прымушае нас паставіць такое пытанне".

Андрэй Ягораў акцэнтуе ўвагу, што на кожным з этапаў палітычнага крызісу ў Беларусі патрабуецца дэталёвы аналіз. Пакуль нельга сказаць, хто перамог, а хто прайграў.

@methodology_by

Скачать: 2021-02-04_pol_pratesty_jahorau-48000-1.mp3

Все посты канала