Дзеяполе

Думаць Беларусь#3521

Андрэй Ягораў: Масква нагадала Лукашэнку, што не забылася на "сочынскія дамоўленасці"

Крэмль ізноў узгадаў пра планы "паглыбленнай інтэграцыі" паміж Беларуссю і Расеяй — заява Дзмітрыя Мядзведзева, былога расейскага прэзідэнта, а цяпер намесніка кіраўніка Рады бяспекі Расеі, прагучала незадоўга да т.зв. "Усебеларускага народнага сходу".

Крэмль не можа не зважаць на "Усебеларускі народны сход", кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў:

"Стратэгія вырашэння палітычнага крызісу, абмеркаваная з Масквой, была завязаная на пытанні "канстытуцыйнага дыялогу". Гэты "канстытуцыйны дыялог" мусіў нейкім чынам завершыцца на "Усебеларускім народным сходзе". Вось Масква робіць такое папярэджанне кшталту таго: мы памятаем, пра што мы там дамаўляліся, і чакаем вынікаў".

У той жа час, у Крамля не так шмат інструментаў для ціску на Беларусь, гаворыць палітолаг:

"Яны могуць ціснуць на Лукашэнку персанальна, адмаўляючы ў дапамозе, якая накіроўваецца на падтрыманне гэтага рэжыма. І могуць, у пэўным сэнсе, згуляць на баку пратэстоўцаў, праблематызуючы тут існаванне Лукашэнкі, і ў гэтай гульні паспрабаваць атрымаць нейкія выгоды для сябе".

@methodology_by

Все посты канала