Дзеяполе

Думаць Беларусь#3564

​​ 11-12 лютага ў Мінску пампезна прайшоў т.зв. "Усебеларускі народны сход" (УНС). ДзяржСМІ прадстаўлялі яго як галоўную грамадска-палітычную падзею пяцігоддзя, у рамках якой дэлегаты — 2700 прадстаўнікоў наменклатуры і чыноўнікаў — павінныя былі падняць пытанні, якія хвалююць беларусаў, і знайсці шляхі выхаду краіны з палітычнага крызісу.

Але прадбачачы вынікі УНС (гэта калі ўсе галасуюць "аднагалосна", а "дыялог" ператвараецца ў маналог Лукашэнкі), беларусы зноў вырашылі разлічваць толькі на сябе і ў якасці альтэрнатывы падуладнаму сходу запусцілі электронную платформу "Сход" (@shodbelarus ). Стваральнікі "Сходу" прапанавалі механізм з празрыстым працэсам вылучэння і выбараў дэлегатаў, якія павінныя разам абмеркаваць актуальныя для краіны праблемы і знайсці іх рашэнні.

Кожнаму беларусу платформа прапанавала вылучыць сваю кандыдатуру на адным з 328 участкаў, а пры абранні дэлегатам прадстаўляць інтарэсы грамадства, размаўляючы з чыноўнікамі. Прагаласаваць на сайт "Сходу" зайшлі каля 90 тысяч чалавек, выбраўшы 152 дэлегаты.

"Еўрарадыё" спытала вылучэнцаў, што прывяло іх на "Сход" і чым яны плануюць займацца ў рамках праекта. У ліку апытаных — філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, які балатаваўся па Сляпянскім участку ў Мінску:

"Я лічу сябе актыўным удзельнікам усіх рэвалюцыйных працэсаў, якія адбываюцца апошнія паўгода, і карыстаюся любой магчымасцю, каб нейкім чынам зрабіць нашыя агульныя дзеянні больш рэзультатыўнымі. Сваю "дарожную мапу" і стратэгіі дзеянняў буду прасоўваць і праз "Сход". Лічу, што гэта платформа — адзіны разумны адказ на УНС.

Размаўляючы з жыхарамі Сляпянкі , я выслухоўваю іх прапановы, але таксама імкнуся папулярызаваць сваё бачанне працэсу. Мне не хочацца даваць пустыя абяцанкі. Я не магу палепшыць якасць вады, арганізаваць тэхніку на ўборку снега. Што тычыцца рэвалюцыйнай сітуацыі, кажу: па-першае, трэба засяродзіцца на тым, каб змяніць рэжым. Усё астатняе — уладкаванне тэрыторый, супольнасцяў і г.д. — потым. Пакуль мы не змянілі рэжым, уся адказнасць за тое, што адбываецца, ляжыць на ім. Только дэмакратыцзацыя ўсіх інстытутаў дзяржавы дазволіць нам самім вырашаць нашыя праблемы. Калі мы пачынаем з лакальных праблем, не вырашыўшы агульных, мы заўсёды будзем упірацца ў праізвол і жлобства сёняшніх чыноўнікаў і вертыкалі".

Чытаць матэрыял цалкам:

[👉 Дарога на "Сход": гісторыі сямі дэлегатаў альтэрнатыўнага Народнага сходу

](https://euroradio.pl/daroga-na-shod-gistoryi-syami-delegatau-alternatyunaga-narodnaga-shodu )@methodology_by

Все посты канала