Таццяна Вадалажская: [Сёння шмат пішуць пра прысуды. Пра судзей і ўдзельнікаў працэсаў з таго боку...
](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3997300083615614 )За гэтае лета-восень-зіму я шмат чула і чытала сведчанняў людзей, якія казалі: "я раней быў па-за палітыкай, а цяпер убачыў", "я так паглыбіўся ў свае справы, што не заўважыў, калі мяне сталі ашукваць". Было шмат сведчанняў людзей, якія не бачылі да гэтага сутнасці рэжыму.
А, між іншым, сутнасць яна на тое і сутнасць, што была такой заўсёды. Толькі праявы былі больш лагоднымі і меньш цынічнымі, дый то — для аснойнай масы грамадства. Для некаторых, якіх увесь час выстаўлялі як "маргінальныя элементы", так было заўсёды.
І вось "празрэнне" адбылося. І думаю, вечная мантра апазіцыйных сілаў пра "паказаць сутнасць", "давесці інфармацыю" перастала працаваць. Тое, што мы бачым сёння — гэта не з-за недасведчанасці ці "цемнаты".
Гэта выбар, асэнсаваны.
Магчыма, прагматычны, магчыма, эмацыйны, але выбар.
І мы можам, хоць і не дакладна, ацаніць, што такі выбар робіць шмат людзей. І з гэтым трэба лічыцца. Не ў сэнсе — прыняць, а ўлічваць у аналізе і выбудове планаў.
Сёння гэта ўжо не праблема асеветы і давядзення інфармацыі, а супрацьстаяння па тым, якой бачыцца будучыня.
Тыя, хто зараз раскручвае машыну тэрору, разлічваюць на тое, што рэжым утрымаецца і будзе доўга, яны бачаць сваё месца ў той сістэме, яны прымаюць яе, як сваю...