Дзеяполе

Думаць Беларусь#3572

Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт

Мы сталі часцей сустракацца ў чэргах у суды. Нас шмат — тых, хто вырашыў падтрымаць палітвязняў, сяброў і знаёмых. Не ўсе цямяць, як адбываецца судовы працэс. Таму смела дзяліцеся са сваімі старымі і новымі знаёмымі гэтай спасылкай:

👉 https://bit.ly/2Nios2c

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta распрацавала анлайн-курс "Суды ў Беларусі і як за імі назіраць" у 2020 годзе — яшчэ да "гэтага ўсяго". Але, прайшоўшы яго, можна стаць не проста назіральнікам, а кваліфікаваным назіральнікам.

За тры гадзіны вы паспееце прайсці ўсе 6 модуляў і атрымаць як агульную тэарэтычную інфармацыю, так і мноства практычных навыкаў, якія дапамогуць прыходзіць у суды і разумець, што там адбываецца.

Вядзе курс Наста Лойка, праваабаронца з каманды Human Constanta, магістарка міжнароднага права і права ЕС.

Зарэгістраваныя карыстальнікі атрымаюць доступ да дадатковых матэрыялаў і праверачных заданняў.

Час такі, што менавіта гэтай інфармацыяй варта падзяліцца з тымі, хто вам асабліва дарагі.

(Фота TUT.BY)

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала