Дзеяполе

Думаць Беларусь#3578

Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni ) — пра абвешчаны новы набор удзельнікаў беларускага аспен-семінара :

"Цяпер мне вельмі цяжка даецца чытанне, складана забурыцца ў нейкія глыбокія тэмы. Навіны безупынна вырываюць цябе на паверхню, эмоцыі і адчуванне бяссіля вядзе рэй.

Але ж мы памятаем, што "сіла бяссільных" — у каштоўнасцях, штодзеннай мужнасці ісці за сваім сумленнем, за ідэямі, якія вызначаюцца, як каштоўнасці. А ідэі і каштоўнасці трэба спраўджваць, абмяркоўваць, наноў вымяраць і ацэньваць, суадносіць з сабой і сваім шляхам.

Мы чарговы раз абвяшчаем аспен-семінар. Мы не ведаем, што будзе ў красавіку. Але я дакладна ведаю, што час і прастору трэба напаўняць сваім зместам, сваімі планамі.

Калі вы знаходзіце сябе ў апісанні, чакаем вашых заявак да 10-га сакавіка".

👉 http://seminar-bel.info/2021/02/15/приглашаем-к-участию-в-девятом-семина/

@methodology_by

Ответ на пост 3551

Все посты канала