Дзеяполе

Думаць Беларусь#3603

Аксана Шэлест: Адсутнасць развіцця — адна з галоўных прычын пратэсту

Адной з асноўных прычын, якая вывела людзей на вуліцы пратэставаць, акрамя натуральна палітычнай кампаніі і насілля на вуліцах, стала немагчымасць далейшага развівацца — гаворыць сацыёлаг Аксана Шэлест. Гэта было бачна ў даследаванні грамадскай думкі, праведзеным у верасні:

"У многіх людзей беларуская дзяржаўная сістэма стрымлівала іх развіццё, планы, перспектывы, якія яны для сябе бачылі. Гэта было характэрна не толькі для сферы ІТ ці крэатыўнага класа, што можна было чакаць. Але пра такія рэчы казалі і выхавацелькі дзіцячых садкоў, і працоўныя дзяржаўных прадпрыемстваў, якія сутыкнуліся з гэтымі абмежаваннямі", — перадае словы сацыёлага "Польскае радыё для замежжа" , што прагучалі падчас анлайн-дыскусіі "Новая сацыялогія для новай Беларусі" .

@methodology_by

Фотография недоступна в архиве

Ответ на пост 3602

Все посты канала