Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт
У сераду, 24 сакавіка, адбудзецца прамы эфір з метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.
Каб пачуць экспертныя развагі напярэдадні Дня Волі і задаць хвалюючыя пытанні аднаму з самых вядомых мысляроў Беларусі, трэба ў сераду а 18-й гадзіне перайсці па гэтай спасылцы:
👉 https://youtu.be/ryd7DeOe1Wc
Выпуск "Прага да ВОЛІ: чаго чакаць 25 сакавіка" патлумачыць наступныя моманты:
• Якім будзе 25 сакавіка сёлета?
• Чым можа стаць "Дзень Волі" для беларускай грамадзянскай супольнасці?
• Як выказаць сваю прагу да волі?
• Якім бачыцца грамадзянскае дзеянне сёння?
• І, вядома, пытанні, якія гледачы дашлюць у каментары непасрэдна падчас трансляцыі.
Калі: 24 сакавіка, 18:00.
Дзе: https://youtu.be/ryd7DeOe1Wc .