Дзеяполе

Думаць Беларусь#3710

​​ Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni ) — пра замацаванне рэжымам Лукашэнкі стану "надзвычайшчыны" ў заканадаўстве аб адукацыі :

Аптымізацыя і падпарадкаванне.

Так можна каротка сфармуляваць змены ў Кодэксе аб адукацыі. Хоць, як слушна зазначыла Тамара Мацкевіч (старшыня Таварыства беларускай школы. — Прым. рэд.), цяпер няма сэнсу неяк каментаваць і выпраўляць прынятае. Зменім усё разам — пасля перамогі. Гэта тычыцца непасрэдна адукацыі.

А вось адносная агульнай стратэгіі "таго боку" дзеля захавання ўлады — каментаваць варта.

У гэтым рэчышчы два яскравых моманты: абдзяржаўліванне дзяцей і "імёнаў".

І тое, і тое бачыцца як уласнасць дзяржавы. Толькі яна мае права вырашаць, што рабіць і як адукоўваць. Толькі яна мае права на словы "школа", "універсітэт", "коледж" і г.д.

Дзяцей забрярэм у палон, а на ідэі і словы пакладзем арышт.

Але гэта даўно ўжо не наша дзяржава і трэба жыць па сваіх правілах.

@methodology_by

Все посты канала