Што можа падштурхнуць рэжым Лукашэнкі да пачатку перамоваў з дэмакратычнымі сіламі?
Выказваецца думка, што да гэтага можа прымусіць аднаўленне шырокамаштабных пратэстаў.
"Пратэсты — гэта толькі адзін з фактараў, адзін са слаёў развіцця сітуацыі ў Беларусі. Самі па сабе пратэсты, якія б яны масавыя ні былі, як паказала восень, ні да чаго не змушаюць. Мусіць скласціся сітуацыя, якая дэманструе хісткасць палітычнага рэжыму, звычайна гэта электаральныя сітуацыі. То бок, калі на што-небудзь можна разлічваць у сэнсе аднаўлення магчымасцяў для перамоваў, то гэта восень і сітуацыя з мясцовымі выбарамі", — кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.
Файл недоступен в архиве: 0001.mp4
Миниатюра недоступна в архиве