Палітолаг Андрэй Ягораў лічыць тое, што зараз адбываецца ў краіне, не пратэстам, а хутчэй рэвалюцыйным працэсам, бо ўдзельнічае ў ім значная частка беларусаў:
"Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што гэта 5-7% ад усяго насельніцтва. Гэта вельмі шмат людзей, яны геаграфічна размеркаваныя па ўсёй краіне, гэта закранае ўсе сацыяльныя слаі, буйныя і малыя гарады, і мы бачым працяглы супраціў сітэме на працягу 300 дзён", — кажа палітолаг "Белсату" і дадае:
"Беларусы прадэманстравалі, што яны як і ўсе еўрапейскія нацыі хочуць свабоды, могуць за яе змагацца і ахвяраваць. І зараз да Беларусі звернутая цалкам іншая ўвага міжнароднай супольнасці, мы зараз бачым салідарнасць усяго свабоднага свету з Беларуссю".
Файл недоступен в архиве: 0005.mp4
Миниатюра недоступна в архиве