Дзеяполе

Думаць Беларусь#3888

Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт

16-22 жніўня Лятучы ўніверсітэт, супольна з ЕГУ, Беларускім камітэтам ІКАМОС і Nätverkstan (Швецыя), запрашае на Міжнародную летнюю школу "Спадчына і канфлікт: еўрапейскія ідэі і інструменты працы з культурнымі каштоўнасцямі".

🚩 Удзел у летняй школе дапускаецца як у афлайн-фармаце (Літва), так і ў фармаце анлайн.

‼️ Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 чэрвеня!

Сёння, калі наша краіна апынулася ў вострай фазе палітычнага крызісу, які закрануў усе сферы супрацьстаяння, зварот да еўрапейскіх каштоўнасцяў і еўрапейскай традыцыі можа стаць адным са спосабаў развагі пра тое, як варта адраджаць гарманічную Беларусь.

Летняя школа аб’яднае вядучых экспертаў у галіне культуры і спадчыны розных краін, менеджараў, рэстаўратараў і іншых практыкаў спадчыны, а таксама студэнтаў, якім толькі трэба вызначаць будучыню.

Для паспяховай працы, акрамя інтэнсіўных групавых абмеркаванняў, мы прадугледзелі 12 натхняльных лекцый літоўскіх, беларускіх, шведскіх і галандскіх экспертаў, якія распавядуць як аб тэарэтычных аспектах, так і пазнаёмяць з вопытам рэальнай працы ў галіне спадчыны ў сваіх краінах.

Таксама запланавана наведванне пяці неадназначных аб’ектаў спадчыны ў Вільні і Коўне, якія дэманструюць увесь комплекс праблем, якія ўзнікаюць пры звароце да гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Да ўдзелу запрашаюцца: даследчыкі, менеджары культуры, актывісты, супрацоўнікі музеяў, студэнты і іншыя ўдзельнікі дыскусій вакол культурнай спадчыны.

У выпадку ўдзелу ў афлайн-фармаце ўдзельнікам пакрываюцца выдаткі на праезд (у межах устаноўленых лімітаў), забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Болей інфармацыі па спасылцы:

http://fly-uni.org/novosti/priglashaem-k-uchastiju/

@dist_fly_uni

Все посты канала