Дзеяполе

Думаць Беларусь#3896

Андрэй Ягораў: Сустрэча ў Жэневе можа быць толькі першым актам з серыі перамоў

Сёння ў швейцарскай Жэневе мае адбыцца сустрэча прэзідэнта ЗША Джоўзэфа Байдэна з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Чакаецца, што на ёй будзе абмяркоўвацца і сітуацыя ў Беларусі.

Палітолаг Андрэй Ягораў не чакае нічога асаблівага ад сустрэчы Пуціна і Байдэна:

"Наўрад ці будзе нейкая вялікая здзелка паміж Вашынгтонам і Масквой падчас гэтых перамоў. Сітуацыя ў стасунках даволі напружаная. Расея знаходзіцца пад санкцыямі. Была даволі рэзкая рыторыка з абодвух бакоў адносна палітыкі дзяржаў. Таму максімальна, чаго можна чакаць ад гэтай сустрэчы — гэта набліжэння да нейкіх дамоўленасцяў", — кажа "Белсату" палітолаг.

На ягоную думку, калі бакі знойдуць тэмы, якія маглі б зацікавіць адно аднаго, то сустрэча ў Жэневе "можа быць першым актам з серыі такіх перамоў, якія потым адбудуцца, магчыма, з нейкім іншым працягам".

@methodology_by

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала