Андрэй Ягораў: Павелічэнне нелегальнай міграцыі хутчэй звязана з наўмыснымі дзеяннямі Беларусі
18 чэрвеня памежныя службы Літвы чарговы раз паведамілі пра затрыманне групы грамадзян Ірака, якія нелегальна перасеклі мяжу з боку Беларусі. Агульная колькасць парушэнняў мяжы сёлета ўжо ў 5 разоў большая, чым летась.
"Раней Беларусь была адным з самых надзейных партнёраў ЕС у сэнсе кантролю над нелегальнай міграцыяй", — каментуе "Свабодзе" сітуацыю палітолаг Андрэй Ягораў:
"Няма падставаў меркаваць, што цяпер у Беларусі зніклі ранейшыя магчымасці і таму плынь нелегальных мігрантаў неяк павялічыліся. Хутчэй відаць, што гэта наўмысныя дзеянні беларускай дзяржавы, якая заплюшчвае вочы на тое, на што раней не заплюшчвала. Таму гэтая плынь хутчэй звязана з дзеяннямі беларускіх памежнікаў у сэнсе кантролю".
Палітолаг кажа, што ЕС заўжды лічыў паспяховымі супольныя праекты з беларускімі ўладамі па ўмацаванні беларускіх межаў. Таму ў гэтай сітуацыі найбольшую праблему ён бачыць у тым, што з фактамі павелічэння нелегальнай міграцыі ў кірунку ЕС Беларусь парушае ўзятыя на сябе міжнародныя абавязанні.
Чытайце болей: ["Будзеце самі іх есці і лавіць". Лукашэнка гадамі браў у ЕС дзясяткі мільёнаў еўра на ўзмацненне мяжы