Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт
Лятучы ўніверсітэт, Міжнародная НДА "ЕўраБеларусь" і ўрбаністычная ініцыятыва "Добры горад" запрашаюць на анлайн "Public space day 2021: мой горад — мая прастора" 🏘
Грамадскія прасторы — індыкатар і кропка развіцця гарадоў.
❤️ У 2020-м і 2021-м гадах грамадскае жыццё ў гарадах Беларусі віруе, і ў гэтых працэсах гарадскія публічныя прасторы займаюць важнае месца.
💡Public space day ў гэтым годзе мы прысвяцім размове пра тыя змены, што адбываюцца ў горадзе, пра ідэі і магчымасці развіцця грамадскіх прастор. Асобную ўвагу нададзім сярэднім і малым гарадам, дзе грамадскія прасторы з’яўляюцца кропкай канцэнтрацыі гарадскога жыцця.
📜👣 Праграма і рэгістрацыя — па спасылцы:
http://fly-uni.org/novosti/public-space-day-2/
Фотография недоступна в архиве