Дзеяполе

Думаць Беларусь#4008

Андрэй Ягораў: Публічнасць — адзін са сродкаў абароны

У Беларусі шырыцца спіс асобаў, якіх пераследуюць па палітычных матывах. 6-га жніўня праваабаронцамі былі прызнаныя палітвязнямі Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская, сёння — былы дыпламат Ігар Ляшчэня, затрыманы ў мінулую сераду.

У сітуацыі, калі грамадства амаль нічога не можа зрабіць, адзін з важных інструментаў змагання — гэта публічнасць. Так пра статус палітвязня "Беларускаму Радыё Рацыя" кажа палітолаг Андрэй Ягораў:

"Статус палітзняволенага надае больш публічнасці гэтым людзям. Пра іх больш пішуць, яны з’яўляюцца ў спісах праваабарончых арганізацый, пра іх кажа міжнародная супольнасць, некаторыя заходнія палітыкі пачынаюць кампанію ў іх падтрымку. Я думаю, што для абароны людзей гэта дастаткова важна".

Пераслед па палітычных матывах ў Беларусі — пашыраная практыка, але цяперашняя сітуацыя паказвае ўвесь рэпрэсіўны характар беларускага рэжыму. На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 631 чалавек.

@methodology_by

Скачать: 2021-08-17_gryniewski_palitwiazni.mp3

Все посты канала