Дзеяполе

Думаць Беларусь#4011

Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт

Лятучы запрашае на новы адукацыйны фармат: групавое дыскусійнае самастойнае вывучэнне анлайн-курсаў (тут важныя і змястоўныя ўсе словы).

31 жніўня распачынаем працаваць над курсам Уладзімера Мацкевіча “Грамадзянская супольнасць: насуперак відавочнасці”.

Наша мэта – стварыць умовы, каб вы не проста праслухалі курс, але праверылі свае думкі і разуменні, пачалі сваю інтэлектуальную працу супольна з тымі, хто таксама шукае адказаў на пытанні і праблемы.

Па выніках удзельнікі атрымліваюць сэртыфікаты.

Заняткі будуць адбывацца кожны аўторак. Курс разлічаны на 8 заняткаў.

Для таго, каб далучыцца, зарэгіструйцеся, калі ласка, да 25 жніўня (уключна).

Больш падрабязна пра фармат і запісацца можна па спасылцы:
http://fly-uni.org/naviny-lu/ljatuchy-zaprashae-na-novy-adukacyjny-farmat-vuchymsja-razam/

Вучымся разам!

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала