Дзеяполе

Думаць Беларусь#4049

Андрэй Ягораў: Не ўдзельнічаць у праўладных рытуалах — дасяжны кожнаму спосаб негвалтоўнага супраціву рэжыму

"Усе дыктатуры заснаваныя на сімуляцыі народнай падтрымкі дыктатару, і своеасаблівай сувязі між народнымі масамі, і персонай самога дыктатара. І таму ўсе аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы выкарыстоўваюць рытуалы, куды ўцягваюць масы людзей для ўдзелу ў іх. Асноўнай функцыяй такіх рытуалаў зʼяўляецца дэманстрацыя лаяльнасці, падтрымкі народам абранага курсу ці асобы важдзя, дыктатара, лідара нацыі", — кажа БЛСTV палітолаг Андрэй Ягораў.

Ён нагадвае, што яшчэ з савецкіх часоў ёсць рэцэпт негвалтоўнага супраціву навязаным праўладным рытуалам. Для шараговых грамадзян — не ўдзельнічаць, прагуляць, захварэць. Для чыноўнікаў узроўню настаўнікаў — не праяўляць ініцыятывы і энтузіязму ў выкананні. І для ўсіх разам — высмейваць абавязалаўку, даводзіць яе да абсурду.

@methodology_by

Все посты канала