Дзеяполе

Думаць Беларусь#4107

​ 👉🏿 Тым часам, Літва і Польшча дамовіліся разам дамагацца ад структур ЕС грашовай дапамогі для пабудовы плоту на мяжы з Беларуссю. Прадстаўнікі двух краін у Вільні дамовіліся і пра агульную пазіцыю ў пытаннях правоў чалавека і нелегальнай міграцыі.

Паводле Памежнай службы Польшчы, пазаўчора зафіксавана 271 спроба нелегальнага пераходу мяжы. У Літву цягам апошніх содняў беспаспяхова спрабавалі нелегальна трапіць 50 мігрантаў, у Латвію — 15.

"У логіцы гібрыднага ціску, які выкарыстоўваюць беларускія ўлады, ім важна ціснуць на ўсіх еўрапейскіх суседзяў", — адзначае ў інтэрв'ю БЛСTV Андрэй Ягораў.

Надзвычайны стан, што дзейнічае на памежных тэрыторыях Польшчы з пачатку верасня, найхутчэй працягнуць яшчэ на два месяцы. Наступным тыднем гэтую пастанову маюць зацвердзіць польскі Сейм і прэзідэнт краіны.

Але праблема нелегальнай міграцыі праз Беларусь датычыць не толькі памежных краін і нават не ўсяго ЕС, падкрэслівае палітолаг. Паспяховыя дзеянні нашых суседзяў у затрыманні нелегальнай міграцыі могуць абярнуцца сацыяльнай нестабільнасцю ў самой Беларусі:

"Калі Беларусь не паклапоціцца як дзяржава пра тое, каб нармальна адаптаваць мігрантаў, гэта можа стаць крыніцаю сацыяльных праблем, бо калі людзям няма дзе зарабляць грошы, дзе жыць і г.д., гэта папаўняе пакет сацыяльных праблем", — падкрэслівае Андрэй Ягораў.

Калі ж палітыка сцягвання ў Беларусь ахвотных трапіць у ЕС будзе працягвацца і іхная колькасць стане крытычнай, то можа дайсці і да напружаных стасункаў паміж мясцовым насельніцтвам ды мігрантамі, адзначае палітолаг.

@methodology_by

Все посты канала