Дзеяполе

Думаць Беларусь#4118

Переслано из: ZUBR

​ Паводле меркаванняў Андрэя Ягорава , на сённяшні дзень масавы ўдзел ў палітычных актыўнасцях — гэта небяспека для рэжыму. Яны зусім не ўпэўненыя ў сваіх магчымасцях кантролю. Яны баяцца вяртання сітуацыі 2020 года і таму сёлета адмянілі нават мясцовыя выбары, на якіх грамадзянскі рух адновіцца і будзе развівацца на лакальным узроўні, знізу, адначасова адразу ў некалькіх сотнях кропак па ўсёй краіне.

Пакуль робіцца ўсё, каб большасць змірылася з новай палітычнай "нармалёвасцю". Людзей заганяюць пакланяцца на мерапрыемствах "года нацыянальнага адзінства" і школьных лінейках ды спяваць афіцыйны гімн.

Рэферэндум аб змене Канстытуцыі як галоўны нацыянальны рытуал масавага ўдзелу будзе іх спробай паставіць сімвалічную кропку ў вяртанні кантролю над грамадствам.

Гэта фармальнасць з заўсёдным выбарам без выбару, якая мае мэтаю забяспечыць маўклівую пакору пад соусам легітымнасьці. Каб грамадства пагадзілася з максімай: "Яны перамаглі, мы прайгралі" і адмовілася ад працягу супраціву.

Трэба разумець, што ні захаванне іх старой Канстытуцыі, ні «прыняцце» іх новай Канстытуцыі не азначаюць ніякіх пераменаў. У сістэме ўлады, заснаванай на сілавым ціску, не так важна, колькі фармальных паўнамоцтваў замацавана за постам прэзідэнта і ці замацаваны ў Канстытуцыі статус усебеларускага народнага сходу. Адзінае, што ў іх фактычна ёсць і на базе чаго яны ўладараць — зброя і гвалт.

Што мы можам зрабіць? Мы можам іх пракаціць. Не даць ім ўцягнуць ўсіх у гэты бессэнсоўны рытуал пакоры. Трэба ўжо цяпер весці масавую грамадзянскую кампанію па супрацьдзеянні рэферэндуму і супрацьдзейнічаць падчас яго правядзення.

Мы мусім сабраць і паказаць мільёны выказванняў, мільёны галасоў у супраціў. І чым болей такіх галасоў, тым меней магчымасці пакараць тых, хто нязгодны.

Салідарнае шырокае дзеянне здольнае пахіснуць іх магчымасць маніпуляцый з грамадствам — гэтак жа, як 2020 год пахіснуў іх упэўненасць у здольнасці цалкам кантраляваць вынік выбараў.

"Рэферэндум незаконны.
Рэферэндум злачынны.
Рэферэндум трэба зламаць".

@zubr_in
#zubr
#выборы #наблюдение
#выбары #назіранне

Все посты канала