Анонс: 5-га кастрычніка "Госць Рацыі" — Андрэй Ягораў
4-га кастрычніка спаўняецца два месяцы, як арыштавалі філасафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча . На сёння ён з’яўляецца адным з 714 палітвязняў Беларусі.
Філосаф, які паслядоўна крытыкуе ўладу ў Беларусі, вядомы яшчэ тым, што ў 2005 годзе правёў арганізацыйна-дзейнасную гульню "Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне" .
Карэспандэнтка @racyja Вольга Сямашка паразмаўляла з "Госцем Рацыі" , актыўным удзельнікам той гульні-стратэгіі, беларускім палітолагам і метадолагам Андрэем Ягоравым пра тое, ці змаглі метадолагі 15 год таму прадказаць крызіс у Беларусі 2020 года і якія шляхі выйсця з сітуацыі маюцца ў сучасных варунках у Беларусі.
Перадачу "Госць Рацыі" з удзелам Андрэя Ягорава слухайце ў аўторак, 5-га кастрычніка, на хвалях "Беларускага Радыё Рацыя" . Пачатак — у 09:10 па беларускім часе.
#философ_в_тюрьме
Фотография недоступна в архиве