Дзеяполе

Думаць Беларусь#4136

Андрэй Ягораў: У Беларусі дзяржава ніколі не выйграе ў вайне з грамадствам

4-га кастрычніка споўнілася два месяцы, як быў арыштаваны філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч . На сёння ён з’яўляецца адным з 722 палітвязняў Беларусі.

Філосаф, які паслядоўна крытыкуе ўладу ў Беларусі, вядомы яшчэ тым, што ў 2005 годзе правёў арганізацыйна-дзейнасную гульню "Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне" .

Карэспандэнтка @racyja Вольга Сямашка паразмаўляла з актыўным удзельнікам той гульні-стратэгіі, беларускім палітолагам і метадолагам Андрэем Ягоравым пра тое, ці змаглі метадолагі 15 год таму прадказаць палітычны крызіс у Беларусі 2020 года і якія шляхі выйсця з сітуацыі маюцца ў сучасных варунках у Беларусі.

— На вашай старонцы ў Фэйсбуку ёсць шмат допісаў пра лёс беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Што цяпер вядома з яго становішчам і якія пытанні ўздымаліся ў межах Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі сёлета? Ці была нейкая асобная панэль ці сэсія аб пытанні пра свабоду філосафа і яго думках наконт Беларусі?

— Зараз ён, як і раней, знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Там працягваецца нібыта следства, але ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзілі. Ужо якраз прайшло два месяцы з моманту яго затрымання, і таму яны мусяць неяк вырашыць меру стрымання: альбо працягнуць, альбо ў суд накіроўваць. Але нічога пакуль што не адбываецца. Думаю, што, хутчэй за ўсё, прагноз негатыўны, і яны будуць працягваць затрыманне пад вартай.

На Кангрэсе асобнай панэлі не было, але Мацкевіч прысутнічаў там праз кампанію салідарнасці #філосаф_у_турме . Мы там распаўсюджвалі адну з яго апошніх кніг "Глабальнае пацяпленне пасля халоднай вайны" , напісаную перад пачаткам рэвалюцыі, якая прысвечаная адной з галоўных тэмаў Кангрэсу — рэформам у Беларусі, як яны магчымыя. Таму можна сказаць, што інтэлектуальная прысутнасць Мацкевіча там была. І таксама мы там, карыстаючыся магчымасцю, казалі пра Мацкевіча, пра рэаліі, збіралі подпісы пад адкрытым лістом у яго падтрымку . Да гэтага ліста, дарэчы, можна далучацца.

— У 2005 годзе вы ўдзельнічалі ў арганізацыйна-дзейнаснай гульні па выпрацоўцы пераможнай стратэгіі для дэмакратычных сілаў Беларусі. Ці ўсё было ўлічана ў той час, ці чакалі вы такіх вынікаў? І тое, што зараз здарылася ў Беларусі, было прагназуема ўвогуле?

— У пэўным сэнсе, так. Пасля гульні 2005 года адна з асноўных высноваў было тое, што калі змены не наступяць у 2006 годзе, то яны тады будуць адкладзеныя на доўгія гады наперад, то бок гэта зойме 15-20, а магчыма, больш гадоў, каб змены ў Беларусі адбыліся. Адна з такіх важных высноваў была, што мусіла матываваць у тым ліку грамадзянскую супольнасць і палітычныя партыі да аб’яднаных дзеянняў у 2006 годзе, разуменне той сітуацыі, якое было дасягнутае падчас гэтай стратэгічнай гульні. Здарылася як здарылася, але вось гэта адбылося ў рэальнасці. І ў 2020 годзе мы мелі нешта падобнае на сітуацыю пачатку нейкага новага зруху. Рэальныя змены могуць адбыцца пазней, хоць падаецца, што яны ўжо непазбежныя. Такая гульня, якая была тады, вельмі важная і зараз, таму што сітуацыя 2020 года ў пачатку рэвалюцыі змяняе тую сітуацыю і будзе развівацца непрадказальна.

Сённяшняя характарыстыка гэтай сітуацыі ў тым, што ніводны чалавек, ніводная палітычная сіла, ніводны беларускі інтэлектуал фактычна не ведаюць, як гэтая сітуацыя будзе развівацца. І, адпаведна, складана вызначаць свае стратэгічныя кірункі працы. Такая стратэгічная гульня будзе вельмі карысная для ўсіх.

— Усё ж такі грамадства ў Беларусі мацней за палітыку, яно выжыве насуперак усяму?

— Ніводная дзяржава не выйгравала вайну супраць грамадства. Ніводнай сітуацыі ў свеце не было, каб народ, які супраціўляўся, быў пераможаны. Калі беларусы будуць супраціўляцца і гэты супраціў будзе рашучы, то мы непазбежна пераможам, таму што вайну супраць грамадства не выйграюць.

🎧 Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле👇🏿

#философ_в_тюрьме

@methodology_by

Ответ на пост 4130

Все посты канала