Дзеяполе

Думаць Беларусь#4167

Таццяна Вадалажская нагадвае, што заўтра, 17 кастрычніка, заканчваецца набор у групу па вывучэнні анлайн-курса "Гульня ў культуры, мысленні і практыцы" :

"У апошнім лісце Уладзімір Мацкевіч распавёў, што вяртаецца да тэмы гульні. Кажа, вось-вось намацае адказ на важныя пытанні.

Таму, каб не прыйшлося шмат "даганяць", бярыце вывучаць тое, што ўжо ёсць.

Колькі часу таму мы ў Лятучым распачалі новы адукацыйны фармат.

На базе відэакурсаў, што выкладзеныя на Дыстанцыйнай платформе Лятучага, ствараюцца групы.

Групы "праходзяць" курсы самастойна, абмяркоўваючы і дапамагаючы адзін аднаму зразумець змест.

Без лектара ці выкладчыка, але ёсць мадэратары, якія не перашкаджаюць.

Вось дайшла чарга і да нашага з Уладзімірам Мацкевічам курса пра гульню.

Каму цікава — далучайцеся!

Я б таксама далучылася, але мне нельга :)

"Прыйду" толькі напрыканцы, каб абмеркаваць тое, што надумаюць у сваіх эсэ ўдзельнікі".

Больш падрабязнасцяў тут:

👉 https://fly-uni.org/novosti/kursa-pra-gulnju/

@methodology_by @dist_fly_uni

Фотография недоступна в архиве

Ответ на пост 4142

Все посты канала