Дзеяполе

Думаць Беларусь#4281

​ ⚠️ 8 снежня (серада), 20:00 — праграма "Што гэта было?" (выпуск 7-ы): ["Карнавалізацыя пратэсту: стратэгія ці псіхатэрапія?"

](https://youtu.be/9eb1jTwyaSs )Пратэстны рух лета-восені 2020 года вельмі хутка сталі параўноўваць з карнавалам. Дэсакралізацыя ўлады і супрацьпастаўленне ўсяму "афіцыйнаму", высмейванне таго, што яшчэ ўчора было недатыкальным, крэатыў, сатыра і самавыяўленне...

• Ці змянілася ў выніку нешта ў беларускай рэальнасці?

• Чаму пратэст пайшоў шляхам карнавалізацыі?

• Ці звязана гэта з асаблівасцямі беларускай сітуацыі альбо карнавал увогуле становіцца найбольш адэкватнай формай грамадскага пратэсту ў эпоху "постпалітыкі"?

• Ці можа карнавалізацыя пратэсту стаць стратэгіяй дасягнення палітычных мэтаў альбо сёння мы можам разлічваць толькі на псіхатэрапеўтычныя эфекты?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы "Што гэта было?" абмяркуюць праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская і сацыёлаг, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, праграмны дырэктар Беларускай акадэміі Генадзь Коршунаў.

Далучайцеся да эфіру ў сераду, 8 снежня, у 20:00 — на YouTube-канале "Што гэта было? Абмяркоўваем толькі важнае" !

Задавайце свае пытанні, далучайцеся да абмеркавання!

Кампанія салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам : #философ_в_тюрьме*.*

@methodology_by

Все посты канала