Дзеяполе

Думаць Беларусь#4288

​ ​15 снежня (серада), 20:00 — "Гедройц" і турэмная творчасць. Вынікі літаратурнага года"

Акрамя ўсяго іншага, 2020 год спарадзіў сапраўдны культурны выбух у краіне. Шмат што змянілася і ў "літаратурным працэсе". Але наколькі карысныя і ўстойлівыя гэтыя змены?

• Выбух творчасці, народжанай у 2020-2021 гадах, гэта насамрэч добра для развіцця беларускай літаратуры ці магчыма ёсць нейкія кепскія з’явы, якія мы не заўважаем?

• Турэмная творчасць, творчасць рэпрэсаваных — чаго тут больш: падтрымкі ці рэальнай высокай якасці? Ці пройдзе створанае выпрабаванне часам?

• Апошні "Гедройц" стаўся даволі незвычайным: ажно дзве жанчыны ў лаўрэатах, "жаночае выдавецтва" і нават абышлося без скандалаў. Што гэта было?

• Падаецца, што ў апошнія паўтары гады беларускую літаратуру заўважылі ў свеце. Ці гэта так і наколькі гэтая цікаўнасць глыбокая і ўстойлівая? І што адбываецца з попытам на беларускую літаратуру ўнутры краіны?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры праграмы "Што гэта было?" абмяркуюць каардынатар праграмы "Лятучы ўніверсітэт" Таццяна Вадалажская і перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнаўца Марыя Мартысевіч.

Глядзіце ў прамым эфіры ў сераду, 15 снежня, у 20:00 — на YouTube-канале праграмы "Што гэта было? Абмяркоўваем толькі важнае" !

Задавайце свае пытанні — далучайцеся да абмеркавання!

Кампанія салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам : #философ_в_тюрьме*.*

@methodology_by

Все посты канала