Дзеяполе

Думаць Беларусь#4578

Переслано из: Беларускі ПЭН

Міжнародны ПЭН заклікае да вызвалення Уладзіміра Мацкевіча

23 чэрвеня Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі. Суд над ім праходзіў у Мінску ў закрытым рэжыме. Рэагуючы на гэтую навіну, Ма Ціда, старшыня камітэта "Пісьменнікі ў турме" Міжнароднага ПЭН-клуба адзначыла:

"Уладзімір Мацкевіч вінаваты толькі ў тым, што мірна выказваў свае погляды. Яго лёс - суровы напамін пра бясконцыя рэпрэсіі, якім падвяргаюцца іншадумцы ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі, здаецца, не спыніцца ні перад чым, каб задушыць любую крытыку.

Міжнародны ПЭН рашуча асуджае прысуд, які вынесены Уладзіміру Мацкевічу. Мы заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама да адмены прысуду ў апеляцыйным парадку.

Беларускія ўлады павінны тэрмінова спыніць рэпрэсіі супраць незалежных галасоў. Усе астатнія, хто ўжо знаходзіцца за кратамі за ажыццяўленне свайго права на свабоду слова - уключаючы пісьменніка і праваабаронцу Алеся Бяляцкага - таксама павінны быць вызваленыя".

Арыгінал заявы .

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала