Дзеяполе

Думаць Беларусь

Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.

4415 постов · страница 117 из 148

Думаць Беларусь#997

​​ Сёння, 20 ліпеня, у мінскай Галерэі "Ў" — адкрытая дыскусія "Выключанасць vs. Выключнасць" (у межах праекта "Без выключэнняў! У працэсе").

Кожны ў той ці іншай ступені перажываў вопыт выключэння ў самым шырокім сэнсе слова. Напэўна, гэтае глыбіннае асэнсаванне ўласнай выключанасці з таго ці іншага кантэксту можа разглядацца ў якасці адной з характарыстык нацыянальнай свядомасці беларусаў. Паступова пераўтвараючы гэтую "выключанасць" у "выключнасць". Прызвычаіўшыся да дыскурсу выключэння, мы ўжо пачынаем ім ганарыцца...

У адкрытай дыскусіі возьмуць удзел: філосафы Уладзімір Мацкевіч і Вольга Шпарага, мастак і пісьменнік Адам Глобус, рэжысёр Валянціна Мароз, псіхіятр Алег Айзберг, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, рэдактар Citydog.by Яся Каралевіч-Картэль і рэстаратар Вадзім Пракопьеў.

Мадэратар дыскусіі — праваабаронца Алена Танкачова.

Пачатак — у 18.30.

Думаць Беларусь#996

12 ліпеня ў Мінску адбылася прэзентацыя пасмяротнага перавыдання альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі". Прапануем вашай увазе відэазапіс імпрэзы .

Таксама нагадваем, што калі хтосьці з удзельнікаў кампаніі па перавыданні кнігі яшчэ не атрымаў свой асобнік, то гэта можна зрабіць, завітаўшы ў офіс Ulej.by (Мінск, вул. Ленина, д. 50, 3-і паверх, офіс 1) з 9.00 да 18.00 у працоўныя дні. Калі гэта зусім нязручна, то можна звярнуцца да каардынатара праекта Таццяны Вадалажскай праз электронную пошту: tvodol@gmail.com ці напісаўшы ёй прыватнае паведамленне ў Фэйсбуку .

Альбом "Колер Беларусі" можна ўжо набыць у "Акадэмкнізе" — ён уваходзіць топ продажаў кнігарні гэтага лета .

Думаць Беларусь#990

​​ 12 ліпеня ў Мінску — "Чуць. Бачыць. Разумець" . Імпрэза з нагоды перавыдання кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".

Гэты дызайнерскі альбом стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

У імпрэзе возьмуць удзел актор Раман Падаляка, музыка Зміцер Лук’янчык і арганізатар кампаніі па выданні кнігі Таццяна Вадалажская.

Кніга ўбачыла свет дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by. На імпрэзу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі кампаніі, каб атрымаць свае асобнікі, а таксама тыя, хто хоча пазнаёміцца з кнігай і набыць яе.

Думаць Беларусь#989

​​ Насколько реалистично подписание Приоритетов партнерства между ЕС и Беларусью уже в этом году, что это дает нашей стране и когда наконец будет подписано соглашение с ЕС об упрощении визового режима?

Об этом в интервью с Андреем Егоровым — на "Беларусском партизане":

Переговоры об упрощении визового режима — тайна, покрытая мраком

Думаць Беларусь#987

Яркие судьбы, собранные из обрывков старых фотографий, найденных на минской мусорке.

Смотрите в новом выпуске "Семейного альбома" — совместного проекта Blog-Tv Trixter и журнала CityDog.by:

"Вышла на сцену практически голая". Кто-то выбросил на помойку альбом заслуженной артистки, а там такие фото!

P.S. Если вы захотите поделиться историями из ваших семейных альбомов — напишите на адрес: trixterby@gmail.com .

Думаць Беларусь#985

​​ ​​ Курапаты як грамадская прастора і месца памяці

У верасні мінулага года ў Лятучым універсітэце ў межах школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё" было выканана даследаванне пра Курапаты як грамадскую прастору, якое з'яўляецца спробай разабрацца ў пазіцыях і, найперш, змесце памяці аб гэтым месце.

Даследчыкамі была зраблена "мапа", якая, як падаецца, і сёння таксама дазваляе разумець перспектывы змястоўнага грамадскага кансенсусу вакол Курапат.

Думаць Беларусь#983

​​ Читайте на портале JournalKIT.by:

• Большое интервью с координатором Летучего университета Татьяной Водолажской: "В Беларуси большой интеллектуальный потенциал, который надо реализовать..."

• История обучающей онлайн-платформы Летучего университета , рассказанная одной из создательниц платформы — режиссером Еленой Верещагиной

Думаць Беларусь#982

​​ Летась на свеце зафіксавана рэкордная колькасць уцекачоў

Ніколі яшчэ на свеце не было столькі бежанцаў. Пад канец мінулага года іх было 68,5 млн. чалавек. Гэта як тыя людзі, якія перасеклі мяжу сваёй айчыны і выехалі ў іншую краіну, так і асобы, якіх прыйшлося перасяліць унутры адной дзяржавы.

Ваенныя канфлікт і галеча на свеце з’яўляюцца асноўнай прычынай бежанства, але неўзабаве да іх могуць далучыцца кліматычныя змены, паколькі з-за іх некаторыя рэгіёны на Зямлі стануць непрыгодныя для жыцця, — адзначае Уладзімір Мацкевіч у інтэрв’ю "Польскаму радыё для замежжа".

Думаць Беларусь#980

​​ 14 ліпеня — экскурсія па маршруце: Пяршаі-Налібакі-Івянец-Ракаў: "Шэдэўры манументальнага мастацтва беларускіх храмаў"

Экскурсія ладзіцца ў межах праекта "Святло з неба" супольна Школай мастацтваў для дарослых "Дзівіна Гармонія" і праектам "Навуковыя падарожжы".

У цыкле экскурсій "Святло з неба" вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй месцаў, архітэктурнымі, мастацкімі вартасцямі аб’ектаў культурнай спадчыны. А таксама з інтэр’ерамі, унутраным убраннем храмаў, якое служыць не толькі рэлігійным мэтам, але паўстае ўнікальнай скарбніцай духу, перапляценнем розных пакаленняў, якія імкнуліся дапаўняць гэтую рэальнасць.

Пачнецца маршрут з наведвання касцёла Св. Юрыя ў Першаях. Далей экскурсія рушыць у Налібакі, наведае касцёл Ушэсця Дзевы Марыі, праваслаўны храм Св. Арханёла Міхаіла, капліцу і браму XIX ст. Пасля гэтага чакае Івянец і адразу тры храмы: касцёл Св. Міхала Арханёла ("Белы касцёл"), касцёл Св. Аляксея ("Чырвоны касцёл") і царква Св. Ефрасінні Полацкай. Скончыцца маршрут у Ракаве, прыпынкі: Спаса-Праабражэнскай царква, каталіцкая капліца Св. Ганны, касцёл Маці Божай Ружанцовай і іншыя культурна-гістарычныя месцы горада.

Вядоўцы экскурсіі: культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.

Думаць Беларусь#979

​​ ​​ ​​ Паведамленне ад Таццяны Вадалажскай, аўтара праекта па перавыданні дызайнерскага альбома Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі":

Прывітанне! Дзякуй вам за падтрымку і вытрымку!

27 чэрвеня, нарэшце, кнігі ўжо будуць ў Мінску!

Моцна выбачаемся за затрымку і радыя будзем як мага хутчэй перадаць вам вашыя экзэмпляры.

Калі ласка:

• 12 ліпеня ў 19.00 у Культ. цэнтры "КОРПУС" (прасп. Машэрава, 9) адбудзецца імпрэза, прысвечаная кнізе. Будзем глядзець, слухаць і разумець, разам з Раманам Падалякам і Зміцерам Лук'янчыкам. Там можна забраць і свае кнігі. Будзем чакаць вас!

Калі не атрымліваецца 12 ліпеня ці трэба раней:

• 27 чэрвеня з 19.00 да 21.00 я буду з кнігамі ў кнігарні "Логвінаў" (прасп. Незалежнасці, 37а).

• Пачынаючы з 28 чэрвеня, кнігі можна самастойна забраць у офісе "Улея" (вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, офіс 1), з 9.00 да 18.00 (па працоўных днях).

• Калі для вас зручней нейкі іншы варыянт — пішыце. Будзем сустракацца!

• Калі вы жывеце ў іншым горадзе ці краіне і жадаеце атрымаць кнігу па пошце, нагадваем, што перасылка за кошт атрымальніка.

• У сярэдзіне жніўня мы прызначым яшчэ адну сустрэчу для тых, хто не зможа забраць раней.

Каб нам з'арыентавацца як вам зручней забраць свае кнігі, калі ласка, запоўніце форму: "ЗАБРАЦЬ КНІГУ" .

Думаць Беларусь#978

​​ 29 июня в Минске — экспертная встреча "Транспарентность болонских реформ в Беларуси"

Беларусская национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнёрства приглашает принять участие в обсуждении актуальных задач гражданского общества по отношению к Болонскому процессу.

Думаць Беларусь#977

​​ Сёння Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва і дзейнасці рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты .

Думаць Беларусь#975

​​ 23 чэрвеня ў Мінску — экскурсія "Шэдэўры манументальнага мастацтва Мінска з элементамі дапоўненай рэальнасці"

Школа мастацтваў для дарослых "Дзівіна Гармонія" запрашае на незвычайную экскурсію ў межах праекта "Святло з неба".

У маршруце першай экскурсіі два аб’екты: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 10-х гадоў ХХ стагоддзя.

Падчас экскурсіі будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў, для чаго і для каго яны ствараюцца.

Вядоўцы экскурсіі: культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі і мастак-манументаліст Аляксей Лосік.

Думаць Беларусь#973

​​ З 27 па 31 траўня ў Мінску прайшоў першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова".

Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе кароткую справаздачу мерапрыемства:

Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова": вынікі і перспектывы

Думаць Беларусь#970

​​ Каму патрэбныя незалежныя літаратурныя прэміі?

30 траўня ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбылася дыскусія пра тое, якую ролю адыгрываюць літаратурныя прэміі ў развіцці сучаснай беларускай літаратуры.

У дыскусіі ўзялі ўдзел: Адам Глобус, Таццяна Нядбай, Павел Анціпаў. Мадэратар дыскусіі — Андрэй Хадановіч.

Ці лёгка рабіць сваю асабістую літаратурную прэмію, як конкурсы і прэміі мяняюць літаратурны асяродак, якія жарсці віруюць у супольнасці паэтаў і літаратараў і якая з беларускіх літаратурных прэмій найбольш ганаровая — глядзіце ў відэазапісе дыскусіі.

Думаць Беларусь#969

Шаноўныя карыстальнікі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта !

Сканчаецца навучальны год і год працы нашай дыстанцыйнай платформы.

За гэты час мы зрабілі больш за 10 новых курсаў, пастараліся наладзіць тэхнічны бок працы.

Для далейшага развіцця нам вельмі важна разумець вашую ацэнку і стаўленне.

Прапануем невялікую анкету-зваротную сувязь, якая дапаможа нам зразумець, у які бок развівацца.

Запаўненне анкеты зойме у вас 5-7 хвілін. Анкета ананімная.

ЗАПОЎНІЦЬ АНКЕТУ

Шчыра ўдзяныя за зваротную сувязь!

Думаць Беларусь#968

​​ Как настала эра сильного человека

Либералы постоянно неправильно считывали настоящее, и их легкомыслие привело нас к новому авторитаризму, считает английский политический философ Джон Николас Грей.

Резкость своих оценок он обосновывает в статье How we entered the age of the strongman , опубликованной New Statesman (перевод на русский язык — редакции интернет-проекта "Гефтер" ).