Дзеяполе

Думаць Беларусь

Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.

4415 постов · страница 118 из 148

Думаць Беларусь#967

​​ "Інтэлектуальная літаратура — эсэ перадусім"

28 траўня ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" прагучала лекцыя філосафа, эсэіста, літаратурнага крытыка Валянціна Акудовіча, прысвечаная інтэлектуальнаму дыскурсу і інтэлектуальнай літаратуры.

Сайт Лятучага ўніверсітэта прапануе вашай увазе відэазапіс лекцыі.

Думаць Беларусь#964

​​ 28 июня в Минске — лекция "Язык новой драмы: зачем и для кого? Беларусская версия"

Почему триггером обновления постсоветского театра выступила именно новая драма? Откуда возникала такая потребность именно в репрезентации повседневности на сцене? Какие беларусские авторы представляют этот феномен и в чем уникальность их драматургического языка?

Ответы на эти и другие близкие по теме вопросы — в лекции культуролога и антрополога Тани Артимович.

Думаць Беларусь#963

​​ Усе анлайн-курсы, створаныя дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі "ВЕДЫ ONLINE" .

• курс Андрэя Ягорава: "Практычная палітыка" ;

• курс Алины Радочинской: "Введение в открытые данные" ;

• курс Сергея Кожемякина: "Новая волна” и Минская школа фотографии" ;

• курс Владимира Мацкевича и Татьяны Водолажской: "Игра в культуре, мышлении и практике" ;

• курс Ірыны Дубянецкай: "Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду» ;

• курс Дмитрия Крука: "Деньги, финансовое посредничество и их роль в экономике" .

Думаць Беларусь#957

​​ Каждый четверг с 14 июня по 12 июля в Минске — VI Open-air-фестиваль немого кино и современной музыки "КИНЕМО"

Пять вечеров во внутреннем дворике музея-мастерской Заира Азгура будут демонстрироваться немые фильмы классиков мирового кинематографа, озвученные современными музыкантами и композиторами.

Думаць Беларусь#952

​​ Майкл Абрамовиц, Николь М. Биббинс Седака и Тимоти Снайдер — о маяках и флагманах "нелиберальной демократии", ошибках Европы и либерального мировоззрения в целом и поиске новых теоретических инструментов:

Век нелиберальных демократий или гала-парад хаотического авторитаризма?

Предлагаем познакомиться с содержанием дискуссии "Подъем нелиберальных демократий", состоявшейся 23 апреля 2018 года в Совете по международным отношениям (США).

Думаць Беларусь#949

Сустракайце новы курс на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта!

"Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду"

Гэта курс-даследаванне, курс-разважанне. Аўтар курса — біблеіст, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая — закранае комплекс пытанняў, якія тычацца Кнігі Роду — базавага тэксту нашай цывілізацыі, без засваення якога нацыянальная культура не можа паўнавартасна развівацца: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе, аўтарства, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытанні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Курс створаны дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі "ВЕДЫ ONLINE" .

Думаць Беларусь#947

​​ 7 чэрвеня ў Мінску — "Майстар-клас Міхала Анемпадыства"

Напрыканцы акадэмічнага года ў Беларускім калегіуме, як заўсёды, адбудзецца майстар-клас Міхала Анемпадыстава. Толькі правядзе яго ўжо не ён...

Міхал Анемпадыстаў быў сябрам Беларускага калегіума ад самага пачатку яго стварэння. Больш за дваццаць гадоў таму ён прыдумаў лагатып Калегіума, доўгі час чытаў лекцыі на аддзяленні філасофіі і літаратуры.

У 2017 годзе ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE, які рэалізоўваў Лятучы ўніверсітэт, узнікла спачатку аўтарская фотавыстава, а потым шыкоўная кніга "Колер Беларусі". З простых рэчаў, выяваў і колераў, іх побытавага ўжытку і гісторыі, Міхал ствараў шматмерны вобраз беларускай культуры, стылю ды ідэнтычнасці, нацыянальнага характару і светабачання. Гэтай тэме быў прысвечаны і апошні прачытаны Міхалам курс у Беларускім калегіуме.

Пра паэта, дызайнера, мысляра, аўтара тэкстаў знакамітага "Народнага альбома" Міхала Анемпадыстава распавядуць выкладчыкі і сябры Беларускага калегіума. І паспрабуюць правесці за яго ягоны майстар-клас. Бо творчы даробак Міхала Анемпадыстава будзе і надалей натхняць новыя пакаленні ды спрыяць кшталтаванню культуры нашай краіны.

У імпрэзе возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч, Таццяна Вадалажская, Алена Дашкевіч, Адам Глобус, Ірына Дубянецкая, Кася Камоцкая, Сяргей Харэўскі.

Думаць Беларусь#946

​​ Самавызначэнне беларускага інтэлектуала

На мінулым тыдні ў межах фестываля "Прадмова" адбылася дыскусія, прысвечаная інтэлектуальнай літаратуры .

Адное з асноўных пытанняў, якое паўстала на самым пачатку размовы, і так і засталося дыскусійным, тычылася не літаратуры, а постаці інтэлектуала. Хто такі інтэлектуал, як вызначыць інтэлектуальную дзейнасць, ці захоўваецца роля інтэлектуалаў сёння — удзельнікі дыскусіі зноў і зноў вярталіся да гэтай тэмы.

З гэтай нагоды рэдакцыя сайта Лятучага ўніверсітэта прапануе ўзгадаць тэкст беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, напісаны яшчэ ў 2006 годзе, прысвечаны аналізу катэгорыі і самавызначэнню інтэлектуала ў беларускай прасторы.

Думаць Беларусь#942

Ігар Кулікоў, паэт, перакладчык, мовавед, знаўца санскрыту, абвясціў набор новых груп жадаючых вывучаць санскрыт.

Што гэта і як?

1. Заняткі пачнуцца з 1-га верасня, будуць праводзіцца як на беларускай, так і на рускай мовах, як правіла, раз на тыдзень. Працягласць аднаго занятку вар'іруецца ад 1 да 2 гадзін (плата — пазаняткавая, не пагадзінавая). Заняткі будуць праходзіць у агульназручным для выкладчыка і вучняў месцы (або ў выкладчыка дома, або ў вучняў дома, або ў трэцім памяшканні). Таксама можа быць разгледжана магчымасць аддаленага навучання.

2. Курс складаецца з двух частак: уводзін (25 заняткаў) і асноўнай часткі (140 заняткаў). Уводзіны выбудоўваюць граматычны каркас мовы і даюць вучню магчымасць самастойна арыентавацца ў іншых падручніках санскрыту, а таксама чытаць нескладаныя тэксты са слоўнікам.

3. Курс пабудаваны на аснове арыгінальнай санскрыцкай граматыкі настаўніка Пáніні. Цягам навучаньня вучні змогуць пазнаёміцца з арыгінальным санскрыцкім мовазнаўствам, санскрыцкімі слоўнікамі і агульнай інфармацыяй пра санскрыцкую літаратуру, а таксама вывучыць некаторыя вядомыя мантры.

4. Уводны занятак — бясплатны.

Думаць Беларусь#940

​​ "Я нахабна лічу сябе інтэлектуалам"

28 траўня ў межах Фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі "Прамова" філосаф, эсэіст, літаратурны крытык Валянцін Акудовіч прачытаў лекцыю "Інтэлектуальная літаратура — эсэ перадусім".

Радыё "Свабода" прапануе да ўвагі 10 тэзаў з лекцыі.

Думаць Беларусь#937

​​ У першы дзень Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" была праведзена дыскусія: "Што такое інтэлектуальная літаратура і досвед інтэлектуальнага чытання?"

У дыскусіі прынялі ўдзел: Артур Клінаў, Ігар Духан, Барыс Пятровіч, Ірына Дубянецкая, Вольга Раманава, Зміцер Колас, Уладзімір Мацкевіч. Мадэраваў дыскусію Лявон Баршчэўскі.

Глядзіце відэазапіс дыскусіі